Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр старшыня Эўрапарлямэнту Давід Сасолі


Давід Сасолі
Давід Сасолі

Сасолі памёр уначы 11 студзеня ў шпіталі італьянскага муніцыпалітэту Авіана, паведаміў ягоны прэс-сакратар Рабэрта Куіла.

Старшыня Эўрапарлямэнту Давід Сасолі памёр ва ўзросьце 65 гадоў, паведаміў яго прэс-сакратар. Італьянскі левацэнтрысцкі палітык з 26 сьнежня знаходзіўся ў шпіталі на сваёй радзіме.

Як адзначалася ў сьнежаньскім паведамленьні Эўрапарлямэнту, «шпіталізацыя была неабходная ў сувязі з сур’ёзным ускладненьнем ад дысфункцыі імуннай сыстэмы».

Сасолі быў дэпутатам Эўрапарлямэнту з 2009 году. У 2019 годзе яго выбралі прэзыдэнтам Эўрапарлямэнту пасьля таго, як яго кандыдатуру прапанавала група Прагрэсіўнага альянсу сацыялістаў і дэмакратаў. Тэрмін прэзыдэнцтва Сасолі сканчваўся якраз у студзені.

Сасолі ў 2021 годзе выступаў за ўмацаваньне літоўскай мяжы ў сувязі зь мігранцкім крызісам, а таксама абвінавачваў Лукашэнку ў наўмысным выкарыстаньні мігрантаў у сваіх мэтах. Таксама ён сустракаўся з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі, у тым ліку Сьвятланай Ціханоўскай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG