Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомы іранскі паэт-вязень памёр ад COVID-19


Бакташ Абцін
Бакташ Абцін

Вядомы іранскі паэт і рэжысэр Бакташ Абцін, які знаходзіўся ў зьняволеньні, памёр у лякарні Тэгерана з прычыны выкліканых COVID-19 ускладненьняў, паведамляе Радыё Фарда (іранская служба Радыё Свабода) са спасылкай на Асацыяцыю іранскіх пісьменьнікаў.

Сьмерць Абціна наступіла неўзабаве пасьля таго, як 48-гадовага мужчыну ўвялі ў мэдыкамэнтозную кому праз цяжкае цячэньне хваробы. У яго таксама была ішэмічная хвароба сэрца. Пасьля выяўленьня COVID-19 сям’я Абціна 14 сьнежня дабілася яго пераводу з турмы Тэгерана ў грамадзянскую бальніцу.

Выбітны пісьменьнік і абаронца свабоды слова з 2020 года адбываў у турме шасьцігадовае пакараньне за сувязі з апазыцыйнай да ўлады Ірана Асацыяцыяй іранскіх пісьменьнікаў. Заключэньне Абціна ў пэрыяд пандэміі раскрытыкавалі міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.

«Рэпартэры бязь межаў», камэнтуючы сьмерць паэта ў Іране, абвінавацілі ўлады краіны ў неналежным доглядзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG