Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Герой мэму пра памідоры са сьмятанай Анатоль Шаўковіч выйшаў на волю


Анатоль Шаўковіч
Анатоль Шаўковіч

Менскі пэнісянэр Анатоль Шаўковіч выйшаў на свабоду. Ён адбыў за кратамі 60 дзён.

Шаўковіча першы раз затрымалі 11 лістапада, ад таго часу ён заставаўся ў турме на Акрэсьціна. 65-гадовага мужчыну пакаралі шэрагам арыштаў за бел-чырвона-белыя сьцягі.

Праваахоўныя органы раней заявілі, што мужчына наладзіў у сябе «вытворчасьць пратэставай сымболікі». Яго судзілі за кожны сьцяг паасобку, таму цяжка было прагназаваць, колькі ў суме яму давядзецца адседзець.

Анатоль Шаўковіч стаў папулярны праз сваю заяву ў «пакаянным відэа» пра любоў да белага і чырвонага колераў, патлумачыўшы, што проста любіць спалучэньне белага і чырвонага — да прыкладу, памідоры са сьмятанай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG