Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане паведамілі пра сьмерць кіраўніка абласной паліцыі і палкоўніка камітэту нацбясьпекі


Начальнік дэпартамэнту паліцыі Жамбылскай вобласьці Жанат Сулейменаў
Начальнік дэпартамэнту паліцыі Жамбылскай вобласьці Жанат Сулейменаў

У Казахстане, як мяркуецца, скончыў жыцьцё самагубствам начальнік дэпартамэнту паліцыі Жамбылскай вобласьці Жанат Сулейменаў. Пра гэта паведаміла агенцтва «Інтэрфакс-Казахстан».

Сьмерць паліцыянта пацьвердзілі ў прэс-службе акімату Тараза. Цяпер высьвятляюцца прычыны здарэньня, удакладніў суразмоўца агенцтва.

Паводле дадзеных тэлеграм-каналу казахстанскага журналіста Міхаіла Казачкова, на Сулейменава пасьля масавых пратэстаў была заведзеная крымінальная справа, яму пагражаў трыбунал. Пра гэта ж пішуць тэлеграм-каналы Mash і Readovka.

У Камітэце нацыянальнай бясьпекі паведамілі таксама пра гібель палкоўніка КНБ Азамата Ібраева. Яго цела знайшлі ў двары ўласнага дому ў сталіцы Казахстану Нур-Султане. Аб прычынах сьмерці афіцыйна не паведамляецца.

У Алматы памёр ад інфаркту на працоўным месцы намесьнік начальніка раённага ўпраўленьня паліцыі Танат Назанаў, паведамляе Orda. kz са спасылкай на гарадзкі дэпартамэнт паліцыі.

8 студзеня ў Казахстане затрымалі і зьмясьцілі ў ізалятар былога старшыню Камітэту нацыянальнай бясьпекі Карыма Масімава. Яго падазраюць у дзяржаўнай здрадзе.

  • У сувязі з масавымі пратэстамі, якія пачаліся ў Казахстане, 2 студзеня ў краіне затрымалі амаль 8 тысяч чалавек. Таксама паведамлялася пра164 загінулых. Нагодай для пратэстаў стала двухразовае падвышэньне цэнаў на звадкаваны газ. Пазьней у пратэстоўцаў зьявіліся палітычныя патрабаваньні. 5 студзеня ў Алматы ўспыхнулі беспарадкі.
  • 7 студзеня прэзыдэнт Такаеў абвясьціў аб навядзеньні парадку ў краіне. Ён таксама абвінаваціў сілавыя ведамствы Казахстану ў тым, што тыя «праспалі» пратэсты, якія рыхтаваліся. Прэзыдэнт Казахстану заявіў, што ў горадзе дзейнічаюць «тэрарысты», і ў сувязі з «вонкавай агрэсіяй» зьвярнуўся па вайсковую дапамогу да краін – чальцоў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ). У краіну накіравалі вайскоўцаў пяці краін АДКБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG