Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская біятляністка Алімбекава заваявала першы індывідуальны мэдаль на Кубку сьвету


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дынара Алімбекава стала трэцяй у гонцы перасьледу на этапе Кубку сьвету ў Абэргофе.

Гэты мэдаль стаў першым індывідуальным для беларускі ў цяперашнім сэзоне. Да гэтага Алімбекава 5 разоў станавілася чацьвёртай, паведамляе Tribuna.com.

Цяпер беларуская біятляністка займае 3 месца ў заліку Кубку сьвету.

  • У сэзоне 2021/22 у асабістым заліку на подыюм узьнімаліся беларусы Ганна Сола, Дынара Алімбекава і Антон Смольскі.
  • Таксама беларусы двойчы ўзьнімаліся на другую прыступку пастамэнта ў зьмяшанай і жаночай эстафэтах. Дадзены вынік зьяўляецца лепшым за апошнія 4 сэзоны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG