Таксама Ганна Сола паказала найлепшы час і абсалютна лепшую хуткасьць на лыжні сярод усіх 104 удзельніц спрынту.
Беларуская біятляністка Дзінара Алімбекава стала чацьвёртай. У яе трэцяя хуткасьць.
Ганна Сола — адзіная ў жаночай зборнай па біятлёне, што не падпісала праўладнае пісьмо спартоўцаў.
У агульным заліку Кубка сьвету Алімбекава займае другое месца (275 ачкоў), а Сола — трэцяе (274 ачкі).
У наступным месяцы ў Пэкіне пачынаюцца зімовыя Алімпійскія гульні.