Вольга Залатар – актывістка і валянтэрка са Ждановіч, маці пяцёх дзяцей. Была назіральніцай на выбарах у 2020 годзе. За тое, што адміністравала дваровы чат і арганізоўвала ў двары чаяваньні і канцэрты, атрымала 4 гады калёніі. Прызнаная палітзьняволенай.