Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За дзень у Польшчу ўехалі 80 беларусаў, якія ўцяклі ад рэпрэсій. Усе яны атрымаюць дапамогу


На польска-беларускай мяжы, ілюстрацыйнае фота
На польска-беларускай мяжы, ілюстрацыйнае фота

За мінулыя суткі ў Польшчу ў пошуках прытулку ўехалі 80 беларусаў, паведаміла ў Twitter паведаміла польская памежная служба.

7 студзеня ў Польшчу ўехалі 80 грамадзян Беларусі, якія зьяўляюцца апазыцыянэрамі ці рэпрэсаванымі. Як адзначылі ў памежнай службе, усім ім будзе аказана дапамога на тэрыторыі Польшчы.

Ад жніўня 2020 году Польшча прыняла 23 тысячы беларусаў, якіх перасьледавалі на радзіме: паводле зьвестак на канец сьнежня, з 18 жніўня 2020 году 12 тысяч беларусаў прыехалі ў Польшчу на падставе гуманітарных візаў. 3,4 тысячы падаліся на міжнародную абарону, а 7,6 тысячы прыехалі ў Польшчу ў рамках праграмы Poland.Business.Harbour.

Польскія памежнікі таксама паведамілі, што за апошні дзень нелегальна перайсьці беларуска-польскую мяжу спрабавалі 36 мігрантаў. Усяго за мінулы месяц было 180 такіх спробаў.

За 2021 год польска-беларускую мяжу спрабавалі незаконна перасячы 39,7 тысяч разоў; 11,2 тысячы мігрантаў прыбылі ў Нямеччыну празь Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG