На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае расейскі экспэрт па Цэнтральнай Азіі Аркадзь Дубноў.
Дубноў
- Сёньня Такаеў выступіў са зваротам, у якім больш не казаў пра замежнае ўмяшаньне, ён не казаў пра замежных тэрарыстаў.
- Але пра тэрарыстаў казаў, калі было, паводле яго, каля 20 тысячаў баевікоў у Алматы, дзеяньні якіх нібыта каардынаваліся з адзінага цэнтру.
- Ён не сказаў, што гэта быў замежны цэнтар.
- Ён адмовіўся ад вэрсіі, якую вымушаны быў падтрымліваць дзеля запрашэньня войскаў АДКБ, што прадугледжвае зьнешнюю агрэсію.
- Але войскі ўжо прыйшлі, справа была зробленая.
- Цяпер можна казаць праўду, толькі праўду... Але ня ўсю праўду.
- Праўда палягае ў тым, што гэтыя баевікі ня зь неба ўпалі.
- Гэтыя людзі падпарадкоўваліся аднаму з кіраўнікоў КНБ (Камітэту нацыянальнай бясьпекі).
- Размова ідзе пра любімага пляменьніка Назарбаева, генэрала Самата Абіша.
- Ён быў звольнены з пасады намесьніка старшыні КНБ, таксама быў звольнены кіраўнік КНБ Карым Масімаў.
- Масімава, былога прэм’ера, прызначылі кіраўніком КНБ для забесьпячэньня патрэбнага характару транзыту.
- У першыя дні студзеня гэта была акцыя сацыяльна-эканамічнага пратэсту супраць рэзкага падвышэньня цэнаў на звадкаваны газ.
- Спачатку пратэст ахапіў заходні Казахстан, нафтаздабыўны рэгіён краіны.
- Пратэст хутка, як па бікфордавым шнуры, ахапіў усю краіну.
- У ім праявілася агульнае незадавальненьне ўладай у Казахстане.
- Гэта стала вынікам і першага, няўдалага, млявага выступу Такаева, які абрынуўся з пагрозамі на казахстанскую моладзь.
- Ён увесь час пазьніўся.
- 5 студзеня ён ужо выступіў з палітычнымі прапановамі.
- Ён паспрабаваў пазбавіцца ад дваяўладзьдзя і зьняць Назарбаева з пасады старшыні Рады бясьпекі.
- Тым самым ён забясьпечыў сябе моцнага ворага. І гэты вораг выступіў.
- Уражвае загад Такаева страляць без папярэджаньня.
- А хто такі сёньня Назарбаеў?
- Гэта помнік, які ў Талдыкаргане быў зрынуты з пʼедэсталу вяроўкамі за шыю.
- Старога крыху нават шкада.
- Застаюцца аскепкі сыстэмы Назарбаева.
- Скандалы з маёмасьцю клану Назарбаева зараз будуць лунаць па ўсім сьвеце месяцы, а можа і гады.
- У Такаева нечакана знайшліся палітычныя яйцы.
- Ён палітычны прадукт эпохі Назарбаева.
- 20 гадоў таму на пасадзе прэмʼера ён здушыў дэмакратычны пратэст на чале з Мухтарам Аблязавым.
- У Казахстане, у адрозьненьне ад Беларусі 2020 году, подбіўка была сацыяльна-эканамічная.
- Пратэст у Казахстане быў цалкам мужчынскі.
- Жанчынам няма чаго рабіць на вуліцы, калі мужыкі высьвятляюць адносіны паміж сабой.
- Казахі-амапаўцы ў пагонах — спачатку казахі, а потым ужо амапаўцы.
- Таму яны ня могуць не падзяляць абурэньня несправядлівасьцю.
- Таму яны могуць складаць зброю, бо казахі — браты адзін аднаму.
- А ў Беларусі, калі ты ня ўлада, то ты казурка.
- Калі Пяскоў казаў, што няма патрэбы ўва ўмяшаньні, гэта была характарыстыка першага, народнага пратэсту. А потым пачалося сутыкненьне кланаў.
- Мы па-ранейшаму жывём у імпэрыі, якая недаразвалілася.
- Яна разваліцца пры нашых унуках.
- На думку Масквы, цэнтар мэтраполіі, незалежна ад таго, хто будзе кіраваць Казахстанам, павінен заставацца ў расейскай арбіце.
- Гэта не Афганістан, і войскі АДКБ з Казахстану сыдуць.
- Казахі гэта доўга цярпець ня будуць, гэта Азія, гэта Арда.
- Мэта ўводу войскаў — паказаць, што гэта зона ўплыву Расеі.
- Маскве ня трэба, каб Такаеў быў поўнай марыянэткай.
Што было раней
- Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў 7 студзеня выступіў са зваротам да грамадзянаў краіны, у якім заявіў, што даў загад праваахоўным органам і войску адкрываць агонь на паражэньне без папярэджаньня.
- «Якое глупства, якія могуць быць перамовы са злачынцамі і забойцамі. Нам давялося мець справу з бандытамі і тэрарыстамі, падрыхтаванымі. Таму іх трэба зьнішчаць, і гэта будзе зроблена бліжэйшым часам», — цытуе словы прэзыдэнта выданьне Orda.kz.
- Пятага студзеня прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў зьвярнуўся да краін — удзельніц АДКБ з просьбай увесьці войскі для барацьбы з «тэрарыстамі». Экспэрты называюць АДКБ структурай, з дапамогай якой Масква кіруе суседнімі краінамі. Раней просьбы аб міратворцах АДКБ не выконвала.
- Шостага студзеня ў краіну прыбылі вайскоўцы з Расеі. Пазьней стала вядома, што ў Казахстан «у складзе сіл АДКБ вылецела беларуская міратворчая рота са 103-й паветрана-дэсантнай брыгады сіл спэцапэрацый». Таксама ў Казахстан накіруюць 200 вайскоўцаў з Таджыкістану і 70 — з Армэніі.