Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску разьвіталіся з Адамам Мальдзісам. ФОТА

Разьвітальная імша з прафэсарам Адамам Мальдзісам прайшла ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены ў Менску. Яе служыў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Мальдзіса пахаваюць на могілках роднай вёскі Задворнікі Астравецкага раёну 5 студзеня.

Гісторык беларускай літаратуры Адам Мальдзіс памёр 3 студзеня на 90-м годзе жыцьця.

Адам Мальдзіс — доктар філялягічных навук, аўтар унікальных дасьледаваньняў у галіне гісторыі беларускай літаратуры. У 1962–1991 гадах працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР. Быў стваральнікам і дырэктарам Нацыянальнага навукова-асьветнага цэнтру імя Францішка Скарыны.


XS
SM
MD
LG