Карэспандэнт Радыё Свабода паведамляе, што пратэстоўцы ўжо ўварваліся ў будынак. У акімаце выбітныя вокны і дзьверы, ён ахоплены агнём. На плошчы чуваць стрэлы. Людзі, якія захапілі будынак акімата, крычаць: «Наперад, Казахстан».
Паліцыянты, якія стрымлівалі штурм, спрабуюць зьбегчы, пратэстоўцы іх зьбіваюць, - перадае карэспандэнт "Інтэрфакса". Agence France-Presse ацэньвае колькасьць людзей, якія сабраліся на плошчы каля акімата, у адну тысячу чалавек.
Таксама стала вядома, што прэзыдэнт Казахстану ўвёў рэжым надзвычайнага становішча ў Алмацінскай вобласьці «ў сувязі з сур’ёзнай і непасрэднай пагрозай бясьпецы грамадзян». Тэрмін рэжыму такі ж, як у Алматы і Мангістаўскай вобласьці, — да 19 студзеня 2022 году.