Памёр адзін з найстарэйшых сябраў праваабарончага цэнтру «Вясна», сябра Рады арганізацыі Сяргей Гоўша, піша цэнтар.
Пачынаючы з 1997 году спадар Гоўша аказваў дапамогу землякам, абараняў іх на судовых працэсах, дапамагаў абскардзіць рашэньні ў вышэйшых інстанцыях. Праваабаронца адстойваў права беларусаў на свабодныя і празрыстыя выбары, абараняў беларускую мову.
За праваабарончую дзейнасьць Сяргея Гоўшу перасьледавалі ўлады, некалькі разоў яго затрымлівала міліцыя.