Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У старшыні Саюзу палякаў Беларусі Анжалікі Борыс ў СІЗА значна пагоршыўся стан здароўя


Анжаліка Борыс, старшыня непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі. Архіўнае фота
Анжаліка Борыс, старшыня непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі. Архіўнае фота

Пра гэта паведамляе Польскае радыё са спасылкай на намесьніка старшыні Саюзу палякаў Марэка Занеўскага. Паводле яго, Борыс «неабходная дапамога лекараў».

Занеўскі заявіў, што арганізацыя, адвакаты і польскія ўлады спрабуюць рабіць усё, каб Борыс атрымала мэдыцынскую дапамогу, але пакуль безвынікова. Ён дадаў, што з Анжалікай Борыс і журналістам Анджэем Пачобутам «няма сувязі».

«Справа палякаў»

Анжаліка Борыс — фігурантка «справы палякаў», у рамках якой былі арыштаваныя журналіст Андрэй Пачобут, а таксама актывісты Саюзу палякаў Беларусі зь Ліды, Ваўкавыску і Берасьця: Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава. Жанчын вызвалілі і прымусілі пакінуць Беларусь.

«Сьледчыя дагэтуль ня могуць перадаць крымінальную справу супраць Саюзу палякаў у суд, што можа сьведчыць пра цяжкасьці са зборам доказаў віны арыштаваных ці зь неабходнасьцю зьмяненьня кваліфікацыі іх учынкаў на такую, якую з пункту погляду сьледчых было б прасьцей даказаць», — зазначае партал znadniemna.pl.

Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала Борыс і Пачобута палітычнымі вязьнямі і дамагаецца іх вызваленьня, гэткую ж пазыцыю маюць улады Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG