Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі парлямэнт заклікаў Менск спыніць рэпрэсіі супраць Борыс, Пачобута і іншых палітвязьняў


Актывісты польскай дыяспары ў Беларусі Анджэй Пачобут, Анжаліка Борыс, Тэрэса Собаль. Архіўнае фота
Актывісты польскай дыяспары ў Беларусі Анджэй Пачобут, Анжаліка Борыс, Тэрэса Собаль. Архіўнае фота

Сэйм Польшчы 9 сьнежня прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў беларускі рэжым спыніць рэпрэсіі супраць Анжалікі Борыс, Анджэя Пачобута ды іншых палітвязьняў.

  • Журналіста Анджэя Пачобута і старшыню незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі Анжаліку Борыс беларускія ўлады арыштавалі ў сакавіку сёлета. Ім закідаюць «распальваньне нацыянальнай варожасьці» і «рэабілітацыю нацызму».
  • Пазьней стала вядома, што Анджэй Пачобут і Анжаліка Борыс адмовіліся ад вызваленьня ў абмен на згоду пакінуць радзіму. У той жа час іншыя актывісткі польскай дыяспары ў Беларусі — Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава — гэтай магчымасьцю скарысталіся, іх без дакумэнтаў, у парушэньне ўсіх правілаў, вывезьлі ў Польшчу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG