Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаных сёньня анархістаў прызналі палітычнымі вязьнямі


Ігар Аліневіч, Дзьмітры Дубоўскі, Дзьмітры Разановіч, Сяргей Раманаў
Ігар Аліневіч, Дзьмітры Дубоўскі, Дзьмітры Разановіч, Сяргей Раманаў

Ігара Аліневіча, Дзьмітрыя Дубоўскага, Дзьмітрыя Разановіча і Сяргея Раманава прызналі палітычнымі зьняволенымі

Пра гэта паведамляе ў сваім Тэлеграм-канале праваабарончы цэнтар «Вясна».

Сёньня судзьдзя Вячаслаў Тулейка прысудзіў анархістам ад 18 да 20 гадоў калёніі.

Анархістаў затрымалі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка летась. Іх вінавацілі паводле шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынку ДАІ і дзяржаўнага камітэту экспэртызаў у Гомельскай вобласьці: ч. 2 арт. 289 — акт тэрарызму; ч. 2 і ч. 4 арт. 295 — незаконнае абарачэньне зброі.

Дубоўскага і Аліневіча таксама паводле ч. 1 арт. 333-1 — незаконнае перамяшчэньне празь мяжу забароненых рэчываў, агнястрэльнай зброі і выбуховых прыладаў.

На 22 сьнежня ў Беларусі 945 палітвязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG