Арганізатары форуму, якія неаднаразова адкладалі, пераносілі і ўрэшце адмянілі леташняе мерапрыемства, заявілі, што раней заплянаваная сустрэча ў альпійскім мястэчку 17-21 студзеня зараз адбудзецца «ў пачатку лета» без указаньня канкрэтных дат.
«У цяперашніх умовах пандэміі вельмі складана правесьці глябальную вочную сустрэчу, — гаворыцца ў заяве форума. — Падрыхтоўка вядзецца з улікам рэкамэндацый экспэртаў і выйграе ад цеснага супрацоўніцтва са швайцарскімі ўладамі на ўсіх узроўнях».
«Омікрон» апярэдзіў іншыя варыянты каранавірусу і стаў дамінантным штамам у ЗША — на яго долю прыпалі 73 працэнты новых выпадкаў заражэньня на мінулым тыдні, паведамілі прадстаўнікі фэдэральных органаў аховы здароўя.
Дадзеныя Цэнтраў кантролю і прафіляктыкі захворваньняў (CDC) паказалі амаль шасьціразовае павелічэньне долі «Омікрону» толькі за адзін тыдзень.