Аляксандар Лукашэнка падчас дакладу кіраўніка МЗС Беларусі Ўладзімера Макея 20 сьнежня заявіў аб неабходнасьці перафарматаваць працу ведамства, паведамляе БелТА.
Беларусь значна скароціць дыпляматычную прысутнасьць у краінах Заходняй Эўропы і нарасьціць у СНД, Кітаі. Аб гэтым заявіў журналістам Уладзімер Макей па выніках даклада Лукашэнку, паведамляе БелТА.
Макей паабяцаў, што амбасады ў Эўропе зачыняць не будуць, скароцяць толькі штат. Дыпляматаў перанакіруюць у краіны СНД, Кітай, іншыя краіны Азіі і Афрыкі.
Паводле Лукашэнкі, перагляд структуры ведамства, зьвязаны з замежнапалітычным становішчам, у якім знаходзіцца сёньня Беларусь.
Лукашэнка раней загадаў сваю ўмову ўраду і МЗС перагледзець структуру і колькасьць замежнапалітычнага ведамства і яго замежных прадстаўніцтваў.
Скарачэньні чакаюцца і ў МУС
Раней пра пляны скарачэньня ў МУС паведаміла ініцыятыва былых сілавікоў ByPol. Паводле ініцыятывы, некамплект супрацоўнікаў МУС агулам у краіне дасягнуў 25%, а ў асобных РАУС да 50%. Ініцыятыва, у прыватнасьці, паведаміла:
«У адным са сваіх расьсьледаваньняў мы згадвалі, што міністар Кубракоў атрымаў загад да 1 студзеня ачысьціць ад „нядобранадзейных“ шэрагі АУС , у тым ліку цэнтральнага апарату міністэрства. Нам дакладна вядома, што гэтыя сьпісы ўжо падрыхтавалі і яны гатовыя да рэалізацыі. У адным толькі цэнтральным апараце пры яго штатнай колькасьці амаль у 1000 чалавек звольніць належыць больш за 500 супрацоўнікаў».