Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: на Мікіту Емяльянава завялі новую справу «за злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі турмы»


Архіўнае фота. Мікіта Емяльянаў у судзе, 12 лютага 2020 году
Архіўнае фота. Мікіта Емяльянаў у судзе, 12 лютага 2020 году

Стала вядома, што Магілёўскі міжраённы аддзел сьледчага камітэту завёў у дачыненьні да палітвязьня Мікіты Емяльянава крымінальную справу па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэксу Беларусі, паведамляе «Вясна».

Цяпер яму пагражае да двух гадоў зьняволеньня.

Супрацоўнікі турмы склалі на палітвязьня больш за 60 рапартаў за парушэньні рэжыму ўтрыманьня. Але сам Мікіта раней тлумачыў, што рэжым парушаў на знак пратэсту пастаяннага парушэньня ягоных правоў адміністрацыяй турмы.

Таксама вядома, што 17 сьнежня Мікіту ня выпусьцілі са штрафнога ізалятара: у гэты дзень сканчаліся 30 сутак яго ўтрыманьня там за накладзеныя тройчы запар спагнаньні. Хлопца пакаралі яшчэ трыма суткамі штрафнога ізалятару за міжкамэрную сувязь.

Мікіта Емяльянаў вучыўся на 3 курсе БНТУ. Яго затрымалі ў кастрычніку 2019 году паводле падазрэньня ў нападах на будынак Менскага гарадзкога суду і СІЗА на Валадарскага. Свой учынак Мікіта Емяльянаў назваў пратэстам супраць перасьледу палітвязьняў.

У сакавіку 2020 году анархіст Мікіта Емяльянаў быў асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня, у выніку апэляцыі пакараньне зьменшылі да 4 гадоў. Спачатку Мікіта Емяльянаў адбываў тэрмін у Бабруйскай калёніі, дзе яго зьмясьцілі ў ПКТ — памяшканьне камэрнага тыпу, потым як парушальніка рэжыму перавялі ў Магілёўскую крытую турму.

Праваабаронцы Беларусі прызналі анархіста Мікіту Емяльянава палітвязьнем і дамагаюцца перагляду ягонай справы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG