Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не маўчы! Вірус страху страшнейшы за ковід». Беларускі пэрформанс у Кіеве. Фота і відэа


Пэрформанс «НеМолчи» ў Кіеве.
Пэрформанс «НеМолчи» ў Кіеве.

У Кіеве пры падтрымцы беларускага Фонду мэдычнай салідарнасьці і ўкраінскага Цэнтру грамадзянскіх свабодаў каманда творчай ініцыятывы «Actors For Future» правяла пэрформанс «НеМолчи». Галоўная ідэя — «ёсьць вірус, страшнейшы за ковід, і гэта вірус страху».

Удзел у пэрформансе бралі як украінцы, так і беларусы, якія былі вымушаныя зьехаць ва Ўкраіну з палітычных прычын.

Лідзія Тарасенка
Лідзія Тарасенка

«Страх — унівэрсальнае апраўданьне для ўласнай маладушнасьці. Цяпер мы знаходзімся ў сытуацыі, калі частка беларусаў больш ня можа адмаўляць ці мірыцца з рэпрэсіўнасьцю ўлады, а частка — аказалася ўбудаванай у фэадальную структуру. Часьцей гэта адбываецца праз страх за ўласнае жыцьцё, а часам людзі сапраўды не разумеюць, што ня так у нашым грамадзтве, чаму татальнае хамства, уціск свабоды слова і фізычная расправа зь нязгоднымі — гэта дрэнна», — сказала Свабодзе каардынатарка пэрформансу, беларуская доктарка Лідзія Тарасенка, якая больш як год працуе ва Ўкраіне.

Працягам пэрформансу стане дыскусія ў кіеўскім арт-пабе «Торвальд» на тэму «Нармалізацыя гвалту ў Беларусі», у якой 19 сьнежня возьмуць удзел, сярод іншых, і беларускія мэдыкі, якія выступілі супраць гвалту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG