Сярод першых насельнікаў раёну было шмат працаўнікоў аўтазаводу — прамысловага гіганта, тэрыторыя якога мяжуе з Чыжоўкай. Відаць, таму ў народнай сьвядомасьці і гарадзкім фальклёры Чыжоўка нярэдка паўстае як «пралетарскі» і ня надта экалягічны раён. Сапраўды, у ім захоўваецца подых чагосьці савецкага, але і новага не бракуе — пэўныя важныя аб’екты зьявіліся тут цягам апошніх дзесяці гадоў. Прагуляліся па сёньняшняй Чыжоўцы, каб паказаць вам гэты кавалачак Менску.