Кіроўца фуры, грамадзянін Украіны, заявіў, што вязе цукеркі з Эстоніі ў Бэльгію транзытам празь Літву. Мытнікі зьвярнулі ўвагу, што тэрмін дзеяньня віньеткі на права карыстаньня дарогамі скончыўся, і вырашылі праверыць аўтамабіль. Аказалася, што замест цукерак у ім былі скрынкі з цыгарэтамі.
Усяго канфіскавалі ня менш за 500 тысяч пачак цыгарэт Winston Classic зь беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт партыі, у тым ліку падаткі, ацэньваюць у 1,86 мільёна эўра, паведаміла літоўская мытня.