Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У палітзьняволенага афіцэра, які асудзіў міліцэйскі гвалт, забралі мэдаль за бездакорную службу


Аляксандар Велясьніцкі
Аляксандар Велясьніцкі

Арыштаванага за камэнтар у «справе Зельцара» афіцэра пазбавілі дзяржаўнай узнагароды.

Былы афіцэр-памежнік, цяпер палітвязень Аляксандар Велясьніцкі адмовіўся ад мэдаля 3 ступені за бездакорную службу ў жніўні 2020 году, асудзіўшы такім чынам гвалт сілавікоў супраць мірных людзей. 14 сьнежня ў дом да Велясьніцкіх прыйшлі сілавікі, піша media-polesye.by.

Яны далі жонцы Аляксандра азнаёміцца з пастановай і сказалі выдаць мэдаль мужа і пасьведчаньне на яго.

«Пасьля звальненьня з памежнай службы мужу пакінулі права насіць парадную форму з усімі сумленна заслужанымі ўзнагародамі. Але, мяркуючы па апошніх дзеяньнях, я не выключаю, што яго могуць пазбавіць званьня афіцэра», — расказала Аксана Велясьніцкая.

Аляксандра Велясьніцкага затрымалі 29 верасьня ў Століне і адвезьлі ў Менск. У яго дома правялі ператрус.

«Я прыняў гэтую ўзнагароду з гонарам. Больш за 15 гадоў годнай службы ў памежных войсках і органах памежнай службы давалі падставу лічыць, што я маю права насіць яе на сваім парадным кіцелі. Пакуль не даведаўся, што гэтым жа мэдалём у тэрміновым парадку ўзнагароджваюць тых, хто ўдзельнічае ў выкраданьнях, біцьці і катаваньнях мірных людзей, жанчын і мужчын, непаўналетніх і падлеткаў, старых», — сказаў афіцэр на відэа ў жніўні 2020 году, якое запісаў для асуджэньня дзеяньняў улады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG