Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі суд прысудзіў 572 тысячы эўра кампэнсацый ахвярам катаваньняў у Расеі


Эўрапейскі суд правоў чалавека (ЭСПЧ) прысудзіў адзінаццаці расейцам, якія пацярпелі ад катаваньняў з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў, кампэнсацыі на агульную суму 572 тысячы эўра.

Пра гэта паведамляецца на сайце ЭСПЧ. ЭСПЧ прызначыў кожнаму заяўніку па 52 тысячы эўра кампэнсацыі.

Заяўнікі пацярпелі ад катаваньняў у 2009–2017 гадах у Маскве, Чачні, Дагестане і Інгушэтыі. Суд у Страсбуры палічыў, што расейскія ўлады парушылі іх права на свабоду і асабістую недатыкальнасьць, права на справядлівы судовы разбор і артыкул аб забароне катаваньняў.

Адзін з заяўнікаў — жыхар Дагестану Абуталіп Шахруеў — паведамляў, што ў 2017 годзе яго затрымалі і даставілі ў рэспубліканскі Цэнтар супрацьдзеяньня экстрэмізму МУС. Там яго нібыта прымушалі прызнацца ў сувязях зь незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі і ўжывалі да яго катаваньні. Шахруеў даў прызнальныя паказаньні. Пазьней суд асудзіў яго на 11 гадоў калёніі строгага рэжыму.

Эўрапейскі суд правоў чалавека ня можа разглядаць заявы грамадзян Беларусі, бо Беларусь не ўваходзіць у Раду Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG