Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына заявіла пра пачатак нармалізацыі адносін з Армэніяй. Паміж краінамі закрытая мяжа і няма дыпляматычных зносін


Мэўлют Чавушаглу
Мэўлют Чавушаглу

Турэччына і Армэнія ў рамках намаганьняў у нармалізацыі адносін узаемна прызначаць спэцыяльных прадстаўнікоў. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на словы міністра замежных справаў Турцыі Мэўлюта Чавушаглу.

Выступаючы ў парлямэнце, Чавушаглу падкрэсьліў, што ў пытаньні аб адносінах з Армэніяй турэцкі бок пракансультаваўся з Азэрбайджанам. Таксама ён дадаў, што неўзабаве будуць адноўленыя чартэрныя рэйсы паміж Стамбулам і Ерэванам.

Ерэван станоўча ацаніў выступленьне кіраўніка турэцкага МЗС. У Ерэване пацьвердзілі, што армянскі бок прызначыць свайго спэцыяльнага прадстаўніка для вядзеньня дыялёгу.

Паміж Турэччынай і Армэніяй цяпер няма дыпляматычных зносін. Мяжа паміж краінамі закрытая з 1993 году. Гэта зьвязана з шэрагам абставін, у прыватнасьці з вострай рэакцыяй Турэччыны на працэс міжнароднага прызнаньня генацыду армянаў у Асманскай імпэрыі, які Анкара адмаўляе.

У 1915–1916 гадах на тэрыторыі Асманскай імпэрыі загінула да паўтара мільёна армян. Многіх зь іх забілі па распараджэньні ўладаў, упэўнены дасьледчыкі. Генацыд армянаў прызналі 33 краіны сьвету. Анкара катэгарычна адмаўляе такую ацэнку падзей, сьцьвярджаючы, што дзяржава ня мела мэтанакіраванай палітыкі забойства армянскага насельніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG