Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя паведамілі, што замінавалі беларускія дыпляматычныя прадстаўніцтвы ў Смаленску і Санкт-Пецярбургу


Санкт-Пецярбург
Санкт-Пецярбург

13 сьнежня каля 17:00 на электронную пошту аддзяленьня беларускай амбасады ў Санкт-Пецярбургу прыйшло паведамленьне з электроннага адрасу на сэрвэры ў Швайцарыі.

Як паведамляе пецярбурскі сайт konkretno.ru, аўтары паведамленьня заявілі, што «стаміліся трываць дыктатарскі рэжым, узначалены А.Р.Лукашэнкам і ягоным злачынным асяродзьдзем». Яны запатрабавалі поўнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных і адстаўкі Лукашэнкі. Іначай яны пагражалі падарваць «усе замінаваныя аб’екты» пасьля 23:00.

Спэцыялісты агледзелі памяшканьне дыпляматычнага прадстаўніцтва Беларусі на вуліцы Бонч-Бруевіча і прылеглую да яго тэрыторыю, выбуховых прыстасаваньняў не знайшлі.

Таксама ў панядзелак такое паведамленьне пра міну атрымала беларускае консульства ў Смаленску, але і там не знайшлі выбухоўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG