Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка трэці раз за паўтара месяца прыгразіў Эўразьвязу перакрыцьцём газу. У Расеі адрэагавалі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Крамлі зноў гавораць, што пагрозы Лукашэнкі перакрыць Эўропе газ ня ўзгодненыя з Масквой.

Аляксандар Лукашэнка 13 сьнежня заявіў, што Беларусь перакрые транзыт газу ў Эўропу, калі праз санкцыі, якія ўводзяць заходнія краіны, улады Беларусі апынуцца ў надзвычайным становішчы без магчымасьці адказаць іншымі захадамі. Гэтак ён сказаў у інтэрвію турэцкаму тэлеканалу TRT.

Раней Лукашэнка пагражаў перакрыць транзыт расейскага газу ў Эўропу 12 лістапада і 1 сьнежня. У прыватнасьці, ён казаў: «Калі мяне будуць „душыць“ палякі ці яшчэ нейкія там, я буду глядзець на нейкія кантракты? Кіньце вы, пра што вы гаворыце?!»

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў 12 лістапада заяўляў, што «Лукашэнка не ўзгадняў з Крамлём заявы аб магчымым перакрыцьці транзыту газу ў Эўразьвяз».

17 лістапада Беларусь перакрыла Польшчы пастаўкі нафты, заявіўшы, што на трубаправодзе «Дружба» раптам паўстала патрэба правесьці «пазаплянавы рамонт». Аднак анансаваных уладамі трох дзён рамонту чакаць не давялося, неўзабаве транзыт адкрылі зноў.

У адказ на новую заяву Лукашэнкі ад 13 сьнежня Пяскоў сказаў, што Пуцін «разумее жорсткія адказы» Лукашэнкі Эўропе, «але разьлічвае, што гэта не прывядзе да зрыву выкананьня абавязаньняў РФ перад ЭЗ», інфармуе ТАСС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG