Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўская чыгунка шукае спосабы вярнуць «Беларуськалію» аванс у памеры амаль 10 млн эўра


Вільня
Вільня

Дзяржаўная літоўская чыгуначная кампанія Lietuvos geležinkeliai (Літоўская чыгунка) шукае спосабы вярнуць аванс, выплачаны «Беларуськаліем» за транспарціроўку калійных угнаеньняў у студзені-лютым наступнага года.

На гэтым тыдні стала вядома, што насуперак санкцыям ЗША, Літоўская чыгунка працягне ажцьцяўляць перавозкі па замове «Беларуськалію», паколькі беларуская кампанія загадзя аплаціла паслугі чыгункі. Гэта выклікала палітычны скандал у краіне.

«Наша мэта — вярнуць грошы за студзень і люты, мы будзем шукаць шляхі і яшчэ раз пастараемся іх вярнуць», — сказаў у пятніцу BNS прадстаўнік літоўскіх чыгунак па сувязях з грамадзкасьцю Мантас Дубаўскас. Яго цытуе delfi.lt.

Паводле яго слоў, кампанія ўжо спрабавала пагасіць гэты дадатковы аванс праз Swedbank 7 сьнежня, пасьля сустрэчы з прэм’ер-міністрам, за дзень да ўступленьня ў сілу санкцый ЗША ў адносінах да «Беларуськалія», але 8 сьнежня грошы былі вернутыя на рахунак Літоўскай чыгункі, паколькі расейскі карэспандэнт -банк ВТБ, які абслугоўвае «Беларуськалій», адхіліў перавод сродкаў.

Па ацэнках BNS, сума звароту можа скласьці каля 10 млн эўра за два месяцы паслуг перавозак.

Кіраўнік Цэнтра кампэтэнцый па прадухіленьні адмываньня грошай Эймантас Вітувіс сказаў BNS, што, на яго думку, ёсьць дзьве магчымасьці для вяртаньня грошай, але абедзьве патрабуюць часу.

«Для вяртаньня авансавага плацяжу неабходна зьвярнуцца ў OFAC (Бюро па кантролі за замежнымі актывамі Казначэйскага дэпартамэнта ЗША) за спэцыяльнай ліцэнзіяй на канкрэтную апэрацыю, калі гэтая апэрацыя ня можа быць праведзеная ў рамках агульнай ліцэнзіі», — сказаў Вітувіс BNS.

«У адваротным выпадку плацеж мог бы быць зроблены на той падставе, што гэты аванс зьяўляецца выпадковым і будзе заснаваны на выхадзе ЛЧ з кантракта з „Беларуськаліем“ праз форс-мажорныя абставіны — пастановы ўрада або закона, прынятага дзяржавай», — дадаў ён.

  • 2 сьнежня ЭЗ увёў у дзеяньне пяты пакет санкцый у дачыненьні да Беларусі, у яго ўключаны 17 фізычных асоб і 11 арганізацый.
  • Міністэрства фінансаў ЗША таксама ўвяло абмежаваньні ў адносінах да дзяржаўных даўгавых папер Беларусі, забараніўшы апэрацыі з новымі даўгавымі абавязаньнямі рэспублікі, выпушчанымі пасьля 2 сьнежня, з тэрмінам пагашэньня больш за 90 дзён.
  • Акрамя гэтага, з прычыны міграцыйнага крызісу і ўшчамленьня грамадзянскіх свабод у рэспубліцы ў санкцыйныя сьпісы былі ўнесены 20 фізычных і 12 юрыдычных асоб, а таксама тры паветраныя судны.
  • Пра далучэньне да дадатковых амэрыканскіх і эўрапейскіх санкцый абвясьцілі таксама ўлады Вялікай Брытаніі і Канады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG