Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар транспарту Літвы прапанаваў увесьці нацыянальныя санкцыі супраць транзыту «Беларуськалію»


Агульны выгляд калійных шахтаў «Беларуськалія» каля Салігорску
Агульны выгляд калійных шахтаў «Беларуськалія» каля Салігорску

Кіраўнік транспартнага ведамства Літвы Марус Скуодзіс заявіў, што зьбіраецца ўнесьці адпаведную прапанову ва ўрад.

«Паколькі ўрадавая камісія ў нацыянальнай бясьпецы яшчэ не прыступіла да праверкі ўгоды, я рыхтую праект аб увядзеньні санкцый на нацыянальным узроўні, якія 10 сьнежня будуць пададзеныя на разгляд усіх чальцоў ураду. Спадзяюся, што разам зь Міністэрствам замежных спраў, якое адказвае за санкцыйную палітыку, мы хутка прымем аптымальнае рашэньне і спынім транспартаваньне ўгнаеньняў празь Літву», — напісаў Марус Скуодзіс на сваёй старонцы ў Facebook.

Напярэдадні кіраўнік МЗС Літвы Габрыелюс Ландсбергіс заявіў, што гатовы пайсьці ў адстаўку праз сытуацыю зь беларускімі ўгнаеньнямі.

Высьвятляецца, што вытворца ўгнаеньняў «Беларуськалій», які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, унёс перадаплату Літоўскай чыгунцы (Lietuvos gelezinkeliai) ужо пасьля набыцьця моцы санкцыямі 8 сьнежня.

Паколькі з уступленьнем амэрыканскіх санкцый «Беларуськалій» працягнуў транзыт сваіх тавараў празь Літву, дзяржаве нанесеная вялікая рэпутацыйная шкода, адзначыў кіраўнік літоўскай дыпляматыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG