Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных спраў Літвы заклікаў пісаць лісты беларускім палітвязьням


Габрыэлюс Ландсбэргіс, архіўнае фота
Габрыэлюс Ландсбэргіс, архіўнае фота

Сам ён напісаў ліст Віталіі Бандарэнцы, якую асудзілі на 4 гады калёніі за ўдзел у пратэстах.

Міністар замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбэргіс заклікаў падтрымаць беларускіх палітычных зьняволеных і далучыцца да кампаніі #FreedomLetters.

«Дарагія сябры. Проста цяпер у Беларусі больш за 860 палітычных вязьняў, змагароў за свабоду. Зьняволеных за сваю мужнасьць, годнасьць і стойкасьць. Я заклікаю людзей свабоднага сьвету памятаць і маральна падтрымліваць тых, хто зараз пакутуе. Гэта дасьць ім надзею.

Сёньня я напісаў ліст 19-гадовай Віталіі Бандарэнцы, зьняволенай на 4 гады ў папраўчай калёніі за пратэст супраць аўтарытарнага беларускага рэжыму пасьля сфальшаваных выбараў 2020 году. Шмат іншых маладых людзей і дзяцей былі таксама зьняволеныя Лукашэнкам. Вашыя лісты дапамогуць ім выжыць», — сказаў Ландсбэргіс.

Удзельнікі кампаніі пішуць і дасылаюць лісты палітвязьням, а здымкі гэтых лістоў выкладаюць у сацыяльныя сеткі з тэгам #FreedomLetters.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG