У бюджэт, сярод іншага, заклалі павышэньне зарплаты вайскоўцаў на 2,7%, рэфармаваньне сыстэмы вайсковага правасудзьдзя для барацьбы са злачынствамі на сэксуальнай глебе, а таксама некалькі ініцыятыў адносна прадухіленьня геапалітычных пагроз, паведамляе «Голас Амэрыкі».
У канчатковы тэкст законапраекту не ўключылі палажэньне аб санкцыях ЗША ў дачыненьні да трубаправоду «Паўночны паток – 2». Рэспубліканцы настойвалі на ўключэньні гэтай меры, паколькі, як яны лічаць, трубаправод нанясе шкоду эўрапейскім саюзьнікам.
Тэкст законапраекту быў апублікаваны неўзабаве пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін цягам дзьвюх гадзін абмяркоўвалі празь відэасувязь сытуацыю вакол Украіны і іншыя спрэчныя пытаньні.