Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія Трампа заявіла, што прыцягнула $1 млрд на стварэньне новай сацсеткі


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Кампанія Дональда Трампа Trump Media & Technology Group (TMTG) абвясьціла, што прыцягнула больш за мільярд даляраў «ад інстытуцыйных інвэстараў» на стварэньне сацыяльнай сеткі Truth Social. Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе кампаніі.

«Мільярд даляраў — гэта важны сыгнал для лічбавых гігантаў, што цэнзуры і палітычнай дыскрымінацыі павінен быць пакладзены канец, — заявіў былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. — Амэрыка гатова да Truth Social — плятформы, якая не будзе дыскрымінаваць на глебе палітычнай ідэалёгіі».

Аб плянах па стварэньні новай сацсеткі каманда Трампа аб’явіла пасьля таго, як акаўнты былога прэзыдэнта заблякавалі на найбуйнейшых сусьветных плятформах з прычыны заклікаў прыхільнікаў штурмаваць будынак Кангрэса ЗША ў студзені 2021 году. Сам Трамп сьцьвярджаў, што не агітаваў нікога да гвалтоўных дзеяньняў.

Новая сацсетка, якая атрымала назву Truth Social, па словах прадстаўнікоў Трампа, будзе супрацьстаяць «кансорцыюму лібэральных мэдыя» і буйным тэхналягічным кампаніям. У кастрычніку 2021 года было абʼяўлена, што яна запусьціцца ў першым квартале 2022 году.

У тым жа месяцы хакеры ўзламалі сацсетку Truth Social (плятформа пакуль не даступная для карыстальнікаў) і стварылі ў ёй фэйкавы акаўнт Дональда Трампа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG