Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анархіст Халілаў лічыць крымінальную справу супраць ягонай маці помстай яму


Раман Халілаў
Раман Халілаў

Раман Халілаў два з паловай гады не жыве ў Беларусі. Да ягонай маці, 56-гадовай Гаянэ Ахціян, прыйшла міліцыя. Адбыўся ператрус, потым затрыманьне. Цяпер Гаянэ падазраюць у «масавых беспарадках».

«Хоць я два з паловай гады не жыву ў Беларусі, міліцыя не забылася пра мяне. Я праходжу ў справе „Рэвалюцыйнага дзеяньня“, якая хутка пойдзе ў суд. Відаць, таму замітусіліся. Можа, так яны спрабуюць, праз маці, аказаць на мяне ціск, каб я адчуваў віну, што за мяне пакутуе маці», — выказаўся ў камэнтары для Свабоды Раман Халілаў.

Ён зазначыў, што летась, у разгар пратэстаў, маці адбыла ў ІЧУ 11 дзён — «ці за непадпарадкаваньне, ці за ўдзел у акцыі».

«На цяперашнім вобшуку яны цікавіліся нават маімі дзіцячымі фатаздымкамі. Адэкватную лёгіку тут прасачыць цяжка — ці яны прыйшлі ў сувязі са мной, ці прыйшлі для „галачкі“, але нешта там знайшлі на ператрусе, ці першапачаткова вырашылі шукаць кампрамат», — дадаў Раман Халілаў.

Ён зазначыў, што калі маці арыштавалі на 10 сутак за «непадпарадкаваньне», то ёй цяжка было знайсьці адваката: тыя не пагаджаліся на абарону, бо справа палітычная.

26 лістапада міліцыя выламала дзьверы ў жытле Гаянэ Ахціян у Полацку. Пасьля ператрусу жанчыну зьмясьцілі ў ІЧУ. Пазьней ёй далі праз суд 10 сутак за «непадпарадкаваньне», затым перавялі ў менскае СІЗА праз падазрэньне ў масавых беспарадках (частка 1 артыкула 342 КК).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG