Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: палітыку літоўскіх уладаў у дачыненьні да Беларусі падтрымлівае палова жыхароў Літвы


Вільня
Вільня

Палова жыхароў Літвы падтрымлівае цьвёрдую палітыку краіны ў дачыненьні да Беларусі, сьведчаць зьвесткі апошняга апытаньня.

Апытаньне праведзенае на замову нацыянальнай тэлерадыёвяшчальнай кампаніі LRT.

Як паведаміў у аўторак партал lrt.lt, паводле дадзеных апытаньня, праведзенага кампаніяй рынкавых дасьледаваньняў Norstat 3–24 лістапада, палітыку Літвы ў дачыненьні да Беларусі падтрымліваюць 49% рэспандэнтаў, а 37% апытаных жыхароў краіны не падтрымліваюць яе. Яшчэ 15% заявілі, што ў іх няма меркаваньня наконт гэтага.

Найбольшую падтрымку палітыцы Літвы ў адносінах да Беларусі выказалі жыхары Вільні і Коўна (62% і 57%), а 41% — вясковыя жыхары. Палітыку Літвы ў дачыненьні да Беларусі таксама мацней падтрымліваюць людзі з больш высокімі заробкамі, вышэйшай адукацыяй, кіраўнікі вышэйшага ўзроўню, спэцыялісты (каля 60%), меншая падтрымка — сярод тых, хто мае сярэднюю адукацыю, рабочых (35%) і беспрацоўных (33%).

Усяго ў апытаньні ўзялі ўдзел 1000 паўналетніх жыхароў, амаль 800 зь якіх былі апытаныя па тэлефоне, а астатнія — онлайн.

Сёлета зь Беларусі нелегальна трапілі ў Літву больш за 4,2 тысячы мігрантаў. Заходнія краіны абвінавачваюць менскі рэжым у арганізацыі міграцыйных патокаў і называюць гэта гібрыднай атакай.

Літва не прызнала афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі, а таксама далучылася да санкцыяў Эўразьвязу супраць менскага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG