Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына расказала, колькі будзе каштаваць рэфэрэндум, які плянуе Лукашэнка


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Зь бюджэту Беларусі на канстытуцыйны рэфэрэндум хочуць выдаткаваць 20 мільёнаў 330 тысяч рублёў (прыкладна 8 мільёнаў даляраў у эквіваленце).

Пра гэта паведаміў Sputnik Беларусь са спасылкай на старшыню Цэнтравыбаркаму Лідзію Ярмошыну.

Паводле кіраўніцы ЦВК, гэта менш за тое, што выдзяляецца на прэзыдэнцкія або парлямэнцкія выбары — там сумы перавышаюць 10 мільёнаў даляраў.

Улады плянуюць правесьці рэфэрэндум па зьменах у Канстытуцыю ў лютым 2022 году, канкрэтная дата пакуль не названая.

Пры гэтым Лідзія Ярмошына ўхілілася ад адказу на пытаньне, ці застанецца яна на чале ЦВК на час рэфэрэндуму.

«Тэрмін паўнамоцтваў ЦВК заканчваецца сёлета 22 сьнежня. Мы зможам праводзіць і арганізоўваць рэфэрэндум, калі нам гэты тэрмін афіцыйна падоўжаць на нейкі час. Або, магчыма, будзе прынятае рашэньне аб зьмене складу Цэнтравыбаркаму. Мне пакуль невядома», — сказала яна, дадаўшы, што гатовая да любога варыянту.

Па яе словах, у 2025 годзе трэба будзе зноў праводзіць прэзыдэнцкія выбары, а ёй на той час споўніцца 73. Правядзеньне кампаній у такім узросьце і з такімі нагрузкамі яна назвала «відавочным пераборам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG