Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папу рымскага непакоіць лёс мігрантаў, у тым ліку на беларускай мяжы


Папа рымскі Францішак, 28 лістапада 2021
Папа рымскі Францішак, 28 лістапада 2021

Папа Францішак чарговы раз публічна зьвярнуў увагу на лёс мігрантаў і заклікаў да рэальнай дапамогі людзям, якія ўцякаюць ад войнаў і галечы ў пошуках лепшай будучыні для сябе і сваіх дзяцей, паведамляе Vatican News.

28 лістапада 2021 году пасьля малітвы «Анёл Панскі», Папа спаслаўся на сваю сустрэчу з арганізатарамі міжкультурнага форуму Giavera Festival, якая адбылася напярэдадні.

«Колькі мігрантаў нават у гэтыя дні падвяргаецца вельмі сур’ёзнай небясьпецы і колькі гіне на нашых межах!», — зьвярнуў увагу Францішак.

«Я адчуваю боль ад навін аб сытуацыі, у якой апынуліся многія зь іх: тыя, хто загінуў у Ля-Маншы; тыя, хто знаходзіцца на беларускай мяжы, сярод якіх шмат дзяцей; тыя, хто тоне ў Міжземным моры. Столькі болю прыносяць думкі аб іх. Тыя, каго рэпатрыявалі ў Паўночную Афрыку, каго захопліваюць гандляры людзьмі і ператвараюць іх у рабоў: прадаюць жанчын, катуюць мужчын... Тыя, хто нават на гэтым тыдні спрабаваў перасекчы Міжземнае мора ў пошуках зямлі дабрабыту, а знайшоў там магілу; і многіх іншых», — прызнаўся Пантыфік.

Францішак запэўніў мігрантаў, «якія апынуліся ў гэтых крызісных сытуацыях», у сваіх малітвах. «Ведайце, што я побач з вамі», — зьвярнуўся ён. Папа падзякаваў як каталіцкім, так і іншым установам, асабліва мясцовым Caritas, і ўсім тым, хто імкнецца аблегчыць пакуты ўцекачоў.

«Аднаўляю шчыры зварот да тых, хто можа ўнесьці свой уклад у вырашэньне такога роду праблем, у прыватнасьці да цывільных і ваенных уладаў, каб разуменьне і дыялёг нарэшце перамаглі над любым відам эксплюатацыі і накіравалі волю і намаганьні на рашэньні, якія паважаюць чалавечую годнасьць гэтых людзей», — сказаў Францішак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG