Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія адгарадзілася ад Беларусі часовым плотам з калючага дроту


Мігранты на беларуска-латвійскай мяжы
Мігранты на беларуска-латвійскай мяжы

Латвія завяршыла ўсталяваньне часовага плота з калючага дроту на 37-кілямэтровым участку мяжы зь Беларусьсю, паведаміла ў пятніцу прадстаўніца Дзяржаўнага агенцтва забесьпячэньня Латвіі Вэндыя Пікшэ-Кучма.

Пра гэта піша Інтэрфакс.

Сакратар МУС Латвіі Дзьмітрый Трафімаў раней паведаміў агенцтву BNS, што ёсьць месцы, дзе спатрэбіцца будаўніцтва дадатковага часовага плота. Усяго плянуецца пабудаваць яшчэ каля 23 кілямэтраў дадатковых агароджаў.

На дадатковы закуп калючага дроту, будаўніцтва плота і паслугі тэхнічнага нагляду мяркуецца выдаткаваць каля 2,3 мільёна эўра. А ўсяго часовы плот абыдзецца, як чакаецца, у 3,7 мільёна ​эўра.

Пасьля ўзьвядзеньня часовага плота плянуецца збудаваць сталы плот. Агулам плянуецца пабудаваць 172,9 кілямэтра памежнай паласы, у тым ліку сталую загароду на працягу 134 км.

Увод у эксплюатацыю сталага плота на латвійска-беларускай мяжы плянуецца не пазьней за 2024 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG