Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Беларусі заявіла пра нарошчваньне сумеснага з расейцамі паветранага патруляваньня заходніх межаў


На аэрадроме ў Баранавічах. Ілюстратыўнае фота.
На аэрадроме ў Баранавічах. Ілюстратыўнае фота.

Тактычная група, паводле заяваў ведамства, спрабуе «прадухіліць парушэньні мяжы ў паветранай прасторы».

Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што 25 лістапада выканала палёт зьмяшаная тактычная група Беларусі і Расеі. Яна вылецела на патруляваньне паветранай прасторы ўздоўж дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, у яе склад увайшлі шматфункцыянальныя зьнішчальнікі Су-30СМ Беларусі і Расеі.

«У сувязі з частымі выпадкамі палётаў розных відаў авіяцыі паблізу дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь і ў інтарэсах прадухіленьня парушэньня мяжы ў паветранай прасторы прынята рашэньне аб нарошчваньні складу дзяжурных сіл Супрацьпаветранай абароны і сумесным патруляваньні дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы авіяцыяй ВПС і войскаў СПА Ўзброеных сіл Беларусі і ВКС Расеі».

Раней беларуская і расейская авіяцыя ўжо патрулявалі мяжу Беларусі з Польшчай. Раніцай 12 лістапада пры высадцы дэсанту расейскіх паветрана-дэсантных войскаў на палігоне «Госкі» ў Горадзенскім раёне сышліся ў паветры два парашутысты, купал аднаго з парашутаў закрыўся.

Загінулі двое расейскіх вайскоўцаў, афіцэр і салдат тэрміновай службы. Спачатку інфармацыя зьявілася ў недзяржаўных крыніцах, і толькі ўвечары таго дня Міністэрства абароны Расеі прызнала гібель двух сваіх вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG