Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На волю выйшла палітзьняволеная Анастасія Нікіціна, яе адразу дэпартавалі з краіны


Анастасію Нікіціну асудзілі за раскіданыя самарэзы
Анастасію Нікіціну асудзілі за раскіданыя самарэзы

Нікіціна адбыла тэрмін і выйшла на волю. Яе адразу дэпартавалі ў Расею.

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», 40-гадовая Анастасія Нікіціна днямі вызвалілася з гомельскай жаночай калёніі № 4 пасьля адбыцьця тэрміну.

У сакавіку ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску яе асудзілі на год і месяц пазбаўленьня волі паводле арт. 339 Крымінальнага кодэксу (хуліганства) за раскіданыя каля пракуратуры Менску самарэзы. Судзіла Нікіціну Юлія Блізьнюк.

Жанчына да затрыманьня жыла ў Менску і мае дваіх непаўналетніх дзяцей. Пасьля вызваленьня яе дэпартавалі ў Расею. Напэўна, яна грамадзянка гэтай краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG