На мяжы Беларусі з Польшчай ужо 12-ы дзень працягваецца мігранцкі крызіс.
Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію BBC прызнаў, што затрыманыя падчас леташніх акцый пратэсту людзі «атрымлівалі» на Акрэсьціна.
Злучаныя Штаты асуджаюць спробы Менску адцягнуць увагу міжнароднай супольнасьці ад парушэньняў у дачыненьні сваіх грамадзян праз арганізацыю міграцыйнага крызісу на ўсходняй мяжы ЭЗ.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што Злучаныя Штаты будуць па-ранейшаму ўдзяляць пільную ўвагу міграцыйнаму крызісу ў Беларусі.
Улады Ўкраіны перакананыя, што міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і эўрапейскіх краіны ў любы момант можа абвастрыцца.
19 лістапада 2021 году Вярхоўны суд Беларусі на прапанову Міністэрства юстыцыі прыняў рашэньне аб пазбаўленьні рэгістрацыі руху «За свабоду».
Заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса асудзілі на 15 сутак за «несанкцыянаваную акцыю».
У Лёндане адбылося ўручэньне Прэміі Магніцкага (Magnitsky Award). Адным зь яе ляўрэатаў стала беларуская грамадзкая дзяячка Марыя Калесьнікава.