Падчас размовы з Лукашэнкам журналіст BBC Стыў Розэнбэрг закрануў тэму гвалту з боку сілавікоў у дачыненьні да затрыманых падчас леташніх акцый пратэсту.
«Мы бачылі пратэстоўцаў, якіх збівалі. Мы бачылі, як маладыя людзі выходзілі з ізалятараў часовага ўтрыманьня з пабоямі, — сказаў журналіст.
«Я прызнаю. Я прызнаю», — сказаў Лукашэнка.
«Вы прызнаеце?» — перапытаў Розэнбэрг.
«І на Акрэсьціна атрымлівалі там… Зьбітую міліцыю вы толькі не паказваеце… Вы толькі байцоў з Акрэсьціна не паказвалі, што яны былі зьбітыя, — адказаў Лукашэнка.
Раней Лукашэнка некалькі разоў называў паведамленьні аб катаваньнях затрыманых у Беларусі ў 2020 фэйкамі.
Прыкладам, у інтэрвію карэспандэнту CNN Мэт’ю Чэнсу ў верасьні 2021 на пытаньне журналіста наконт паведамленьняў праваабаронцаў пра розныя формы катаваньняў і гвалту над затрыманымі ў Беларусі Лукашэнка адказаў:
«Усё, што вы пералічылі — гэта фэйк і выдумкі. Я гарантую, што гэта фэйк і выдумкі».