Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібан уводзіць абмежаваньні для пасажыраў на рэйсы ў Беларусь


Бэйруцкі аэрапорт
Бэйруцкі аэрапорт

З 17 лістапада Лібан будзе пускаць на рэйсы, якія вылятаюць з Бейруцкага міжнароднага аэрапорту ў Беларусь, толькі некаторыя катэгорыі пасажыраў:

  • грамадзян Лібану зь беларускай візай або відам на жыхарства,
  • грамадзян Беларусі,
  • замежнікаў зь відам на жыхарства ў Беларусі.

Абмежаваньні датычацца ўсіх авіякампаніяў, якія робяць рэйсы зь Лібану ў Беларусь, гаворыцца ў цыркуляры Дырэктарату грамадзянскай авіяцыі Міністэрства грамадзкіх работ і транспарту. Пра гэта паведамляе выданьне Reform.by са спасылкай на Twitter прэсавага сакратара міністра-каардынатара польскіх спэцслужбаў Станіслаў Жарын.

Як гаворыцца ў дакумэнце, рашэньне прынятае ў сувязі з тым, што некаторыя пасажыры, якія выляталі зь Лібану ў Беларусь, у тым ліку на рэйсах «Белавія», насамрэч прыбывалі ў краіну, каб трапіць у Эўразьвяз праз польскую мяжу. Паколькі складана вызначыць, хто з пасажыраў зьяўляецца патэнцыйным мігрантам у ЭЗ, улады Лібану ўводзяць абмежаваньні.

Раней «Белавія» перастала пускаць на рэйсы з Турэччыны і Дубая ў Беларусь грамадзянаў Афганістану, Іраку, Сырыі і Емэну. Турэцкі перавозчык Turkish Airlines таксама абмежаваў перавозкі грамадзянаў гэтых краін з Турэччыны ў Беларусь. Зь сёньняшняга дня Узбэкістан увёў часовую забарону на транзыт у Беларусь грамадзянаў Іраку, Сырыі, Афганістану, Емэну, Лібану і Лібіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG