Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта другі шанец пасьля 9 жніўня». Латушка расказаў, пра што дамовілася апазыцыя наконт рэфэрэндуму


Павал Латушка
Павал Латушка

У бліжэйшыя дні дэмакратычныя сілы прадставяць плян дзеяньняў падчас «канстытуцыйнага рэфэрэндуму», які мае адбыцца ў студзені-лютым наступнага году. Павал Латушка ў інтэрвію Свабодзе расказаў пра некаторыя дэталі гэтага пляну.

У размове палітык камэнтуе таксама званок Ангелы Мэркель Лукашэнку, разважае пра магчымыя шляхі выхаду зь міграцыйнага крызісу, ацэньвае новыя санкцыі супраць рэжыму ў Менску. Глядзіце адказы на гэтыя пытаньні ў відэаінтэрвію.

«Мы заклікаем прыняць удзел у пратэставым галасаваньні»

Паводле кіраўніка Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, стратэгічнае рашэньне наконт рэфэрэндуму прынятае на ўзроўні Офіса Сьвятланы Ціханоўскай, Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, Каардынацыйнай рады, ініцыятываў «Голас», «Зубар», «Честные люди» і іншых.

«Мы зьвяртаемся па падтрымку да ўсіх беларусаў. Мы лічым абсалютна неабходным падрыхтавацца да гэтага рэфэрэндуму і ажыцьцявіць пратэставую яўку. Мы заклікаем усіх прыйсьці на ўчасткі ў акрэсьлены час і ўзяць удзел у пратэставым галасаваньні. Неабходна выкрасьліць абодва варыянты. Мы будзем бясьпечна зьнішчаць гэтыя бюлетэні, так, як кожны палічыць гэта патрэбным. Так мы пакажам сваё стаўленьне да злачыннага дзеяньня, якое ўчыняе Лукашэнка. Мы павінны супрацьдзейнічаць. Гэта наш другі шанец пасьля 9 жніўня».

Паводле палітыка, у дэмакратычных сілаў ёсьць гатовыя сцэнары і альгарытмы паводзін у дзень рэфэрэндуму. Пра гэта будзе паведамлена пазьней. Ён нагадаў, як летась 9 жніўня апанэнтаў улады заклікалі прыходзіць на выбарчыя ўчасткі ў другой палове дня. Нешта падобнае прадугледжана і гэтым разам.

Чаму не байкот?

Латушка перакананы, што байкот рэфэрэндуму ня ў стане мабілізаваць людзей на актыўны супраціў рэжыму.

«Усе тыя, хто заклікае да байкоту, павінны паглядзець на мінулы год. Калі б мы ўсе не пайшлі на выбары, калі б ня выказалі свой пратэст, ці быў бы ў нас шанец зьмяніць сытуацыю? Так, сёньня цяжкая сытуацыя, шмат ахвяраў, шмат людзей пакутуюць, многія ў выгнаньні, Лукашэнка заганяе ўсё пад асфальт. Але наш гнеў з намі. Мы мусім яго выказаць. А калі мы ня пойдзем, пасядзім каля тэлевізара, будзем проста наракаць, то Лукашэнка будзе кіраваць і далей. Рэфэрэндум — гэта пэрыяд турбулентнасьці, і мы яе павінны выкарыстаць у нашых мэтах», — перакананы Павал Латушка.

Што далей

Паводле палітыка, ёсьць частка насельніцтва, якая гатовая да актыўнага супрацьдзеяньня ў дзень рэфэрэндуму. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што гаворка не пра антызаконныя дзеяньні. Зь імі, па словах Латушкі, вядуцца сустрэчы і перамовы.

«Для іх гэта шанец, каб усе выйшлі. Апрача таго, мы пачынаем працаваць з чальцамі выбарчых камісій. Я зьвяртаюся да тых, хто на нашым баку. Ідзіце ў камісіі і будзьце гатовыя, што мы вас будзем крытыкаваць, але мы ўсе партызаны і падпольшчыкі. Калі там будуць нашыя прадстаўнікі, яны ўвечары раскажуць нам, як выглядала галасаваньне. Бо тыя, хто гатовы чакаць 2025 году і тады выйсьці, — гэта людзі, якія гатовыя прайграць. Да 2025 году нічога ня зьменіцца», — сказаў Латушка ў інтэрвію Свабодзе.

На 6-м «усебеларускім народным сходзе» 11 лютага Аляксандар Лукашэнка заявіў, што трэці варыянт праекту Канстытуцыі будзе гатовы да канца году і на пачатку 2022-га вынесены на рэфэрэндум. У бюлетэнях будуць два варыянты адказу на пытаньне, ці падтрымлівае выбарнік новы праект Канстытуцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG