Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наша задача, каб санкцыі былі моцныя, але нядоўгія», — Ціханоўская пра пяты санкцыйны пакет супраць рэжыму Лукашэнкі


Cьвятлана Ціханоўская
Cьвятлана Ціханоўская

Лідэрка апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская назвала новыя санкцыі Эўразьвязу адносна беларускіх уладаў пакараньнем за міграцыйны крызіс.

Заяву разаслала яе прэсавая служба.

«У бліжэйшы час разглядаецца іх тэрміновае пашырэньне. Да санкцыяў плянуюць далучыцца Вялікая Брытанія, Канада, ЗША і, магчыма, Украіна. Вельмі важна, што міжнародная супольнасьць гаворыць адным голасам».

Паводле Ціханоўскай, санкцыі, якія ўводзіць Эўразьвяз, — добры напамін усім, хто саўдзельнічае ў злачынствах, што беспакаранасьці ня будзе.

«Рэжым павінен плаціць за свае злачынствы, таму санкцыі, каб быць эфэктыўнымі, павінны біць па тых, хто ўтрымлівае сыстэму. Наша задача, каб санкцыі былі моцныя, але нядоўгія. Калі будуць вызваленыя палітвязьні і праведзеныя свабодныя выбары, санкцыі будуць зьнятыя».


Ціханоўская перакананая, што санкцыі працуюць:

«Калі ЭЗ загаварыў пра санкцыі супраць кампаніяў, якія лятаюць у Менск, за дзень шэраг авіякампаніяў, у тым ліку „Белавія“, памянялі сваю палітыку і перасталі браць на свой борт нелегальных мігрантаў. Гэтаксама павінна быць з палітвязьнямі. Тыя, хто гандлюе ці супрацоўнічае з рэжымам, павінны быць гатовыя трапіць пад санкцыі.

У Эўропе ёсьць разуменьне, што крызіс ня вырашыцца сыходам мігрантаў ці нават вызваленьнем палітвязьняў. Патрэбна зьліквідаваць дыктатуру. Рэжым, які захапіў уладу ў Менску, больш не кантралюе сытуацыю ў краіне і стаў пагрозай для рэгіянальнай бясьпекі».

Санкцыі Эўразьвязу супраць рэжыму Лукашэнкі

Эканамічныя сэктаральныя санкцыі

Эканамічныя сэктаральныя санкцыі былі ўведзеныя Эўразьвязам пасьля інцыдэнту з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair у Менску 23 траўня 2021 году і наступнага затрыманьня журналіста Рамана Пратасевіча і ягонай партнэркі Соф'і Сапегі, а таксама з прычыны парушэньняў правоў чалавека і рэпрэсій.

У матывацыйнай частцы прынятага рашэньня прыгадваюцца, у прыватнасьці, эскаляцыя сур’ёзных парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі і жорсткія рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці, дэмакратычнай апазыцыі і журналістаў, а таксама асобаў, якія належаць да нацыянальных меншасьцяў.

24 чэрвеня 2021 году Эўразьвяз увёў наступныя абмежавальныя захады:

  • У экспарце і перадачы абсталяваньня, тэхналёгіяў або праграмнага забесьпячэньня, прызначанага для выкарыстаньня ў інтарэсах беларускіх уладаў у маніторынгу або перахопе Інтэрнэту і тэлефоннай сувязі на мабільных або стацыянарных прыладах.
  • У экспарце ў Беларусь тавараў падвойнага прызначэньня для вайсковага выкарыстаньня.
  • У экспарце ў Беларусь тавараў, якія выкарыстоўваюцца для тытунёвых вырабаў.
  • У імпарце ў ЭЗ нафтапрадуктаў з Беларусі.
  • У імпарце ў ЭЗ калійных угнаеньняў з Беларусі,
  • У доступе на фінансавыя рынкі ЭЗ ўраду Беларусі, а таксама беларускім дзяржаўным фінансавым інстытутам і субʼектам.
  • Эўрапейскаму інвэстыцыйнаму банку забаронена фінансаваць праекты ў дзяржаўным сэктары Беларусі.

Санкцыі супраць асобаў і прадпрыемстваў

Раней, на пасяджэньні ў Люксэмбургу 21 чэрвеня 2021 году, міністры замежных спраў Эўразьвязу зацьвердзілі чацьвёрты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі пакет санкцый супраць беларускага рэжыму.

Санкцыйны сьпіс з 78 чалавек і 8 арганізацый, якім замарожваюцца актывы і забараняецца выдача візаў у Эўразьвяз, быў апублікаваны ў афіцыйным часопісе Эўразьвязу, такім чынам ён набывае моц.

Яшчэ раней, у кастрычніку, лістападзе і сьнежні 2020 году Эўразьвяз увёў тры пакеты санкцый супраць уладаў Беларусі. Абмежавальныя захады тычацца афіцыйных асобаў, а таксама некаторых прадпрыемстваў. Агулам у санкцыйным сьпісе тады апынуліся 84 асобы, якім забаронены ўезд у краіны ЭЗ. У сьпіс уваходзіць Аляксандар Лукашэнка, ягоны сын Віктар Лукашэнка, кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына, старшыня КДБ Іван Тэртэль, старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч, генэральны пракурор Андрэй Швед і іншыя сілавікі, а таксама судзьдзі і чальцы выбарчых камісіяў.

Сярод іншага, ЭЗ увёў санкцыі супраць юрыдычных асобаў: ЗАТ «Белтэхэкспарт», «Дана Холдынгз/Дана Астра», Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта Беларусі, ТАА «Сінэзіс», ААТ «АГАТ — электрамэханічны завод», ААТ «140-ы рамонтны завод» і ААТ «Менскі завод колавых цягачоў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG