Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: У новым санкцыйным сьпісе Эўразьвязу будуць Макей, «Белавія» і дзяржаўныя страхавальнікі


Міністар замежных спраў Уладзімер Макей (зьлева) і Аляксандар Лукашэнка
Міністар замежных спраў Уладзімер Макей (зьлева) і Аляксандар Лукашэнка

Эўразьвяз на наступным тыдні мае ўвесьці пяты пакет санкцый супраць уладаў Беларусі, які будзе скіраваны супраць тых, каго ЭЗ лічыць адказнымі за арганізацыю міграцыі, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на тры дыпляматычныя крыніцы.

Сярод тых, хто мае трапіць пад санкцыі, — міністар замежных спраў Ўладзімер Макей і дзяржаўная авіякампанія «Белавія».

Эўразьвяз таксама разглядае магчымасьць пашырыць эканамічныя санкцыі, уведзеныя ў ліпені. Пад новыя санкцыі можа трапіць беларускае дзяржаўнае страхаваньне.

8 лістапада​ старшыня Эўрапейскай камісіі Ўрсуля фон дэр Ляен зрабіла заяву пра сытуацыю з масавымі спробамі мігрантаў перайсьці мяжу Беларусі і Польшчы, у якой заклікала краіны Эўразьвязу «ўрэшце ўхваліць пашыраны рэжым санкцыяў супраць беларускіх уладаў, адказных за гэтыя атакі».

У заяве таксама гаворылася, што Эўразьвяз разгледзіць магчымасьць санкцый супраць авіяліній трэціх краін, які «актыўна займаюцца кантрабандай людзей».

Раней 8 лістапада тысячы мігрантаў прыйшлі да калючага дроту на мяжы Беларусі з Польшчай. Урад Польшчы заявіў, што прыводзіць свае войскі ў поўную баявую гатоўнасьць. 9 лістапада Польшча закрыла памежны пераход «Кузьніца», непадалёк ад якога сабраліся мігранты. Літва ад 0 гадзін 10 лістапада ўводзіць рэжым надзвычайнага становішча ў раёнах, памежных зь Беларусьсю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG