Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне зьнішчылі паўмільёна доз вакцыны AstraZeneca


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У канцы кастрычніка Міністэрства аховы здароўя Украіны ўтылізавала 500 000 доз вакцыны AstraZeneca супраць каранавірусу. У іх быў пратэрмінаваны тэрмін прыдатнасьці.

Пра гэта гаворыцца ў адказе Міністэрства аховы здароўя на запыт украінскага выданьня LIGA.net.

З 8 лістапада ва Ўкраіне ўступіў у сілу загад Міністэрства аховы здароўя аб адхіленьні супрацоўнікаў ад працы за адмову ад вакцынацыі. Ён дазваляе не дапускаць да працы (без захаваньня заробку) без хаця б адной прышчэпкі ад COVID-19.

Гаворка ідзе аб працаўніках:

  • цэнтральных органаў выканаўчай улады і іх тэрытарыяльных падразьдзяленьняў,
  • мясцовых дзяржаўных адміністрацый і іх структурных падразьдзяленьняў,
  • устаноў адукацыі,
  • навуковых устаноў, незалежна ад формы ўласнасьці.

Адхіленьню таксама падлягаюць невакцынаваныя супрацоўнікі, якія працуюць дыстанцыйна. Бальнічныя пры адхіленьні ад працы за адмову ад вакцынацыі ня будуць аплачвацца, стаж таксама ня будзе налічвацца.

Ад працы ня будуць адхіленыя толькі асобы, якія маюць супрацьпаказаньні для вакцынацыі і падалі адпаведныя мэдычныя заключэньні аб гэтым або маюць даведкі аб тым, што перахварэлі на СOVID-19 (такія даведкі дзейнічаюць на працягу трох месяцаў).

Украіна зь цяжкасьцю дае рады восеньскай хвалі каранавірусу. Многія рэгіёны, у тым ліку Кіеў, пераведзеныя ў «чырвоную зону», і карыстацца транспартам там можна толькі з QR-кодам аб вакцынацыі. Паводле апошніх зьвестак украінскіх уладаў, попыт на вакцынацыю пасьля ўвядзеньня жорсткіх карантынных абмежаваньняў вырас, аднак дагэтуль у краіне прышчэплена менш за траціну насельніцтва.

Значная частка ўкраінцаў працягвае супраціўляцца вакцынацыі: на мінулым тыдні ў Кіеве тысячы людзей выйшлі на акцыю супраць абавязковых прышчэпак і патрабавалі ад Вярхоўнай Рады адмяніць каранавірусныя абмежаваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG