Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад каранавірусу памёр беларускі мастак Уладзімер Сытчанка


Мастак Уладзімер Сытчанка
Мастак Уладзімер Сытчанка

Уладзімеру Сытчанку было 70 год. Ён працаваў у розных жанрах станковай і кніжнай графікі, супрацоўнічаў зь вядучымі беларускімі выдавецтвамі. Выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Пра сьмерць калегі паведаміў Беларускі саюз масткоў.

«На 71-м годзе ад каранавірусу памёр вядомы мастак, сябра сэкцыі „Графіка“ нашага саюзу Ўладзімер Сытчанка — вучань Васіля Шаранговіча і Паўла Любамудрава. У выставах удзельнічаў з 1975 году, працаваў у розных жанрах станковай і кніжнай графікі, а таксама ў жывапісе і плякаце... Любы куток беларускай прыроды незвычайны і можа стаць асновай краявіду. Так гаварыў Уладзімер Іванавіч, нястомны аматар творчасьці на пленэры. Ён працаваў у любым месцы: у лесе, ля ракі, на краі балотца ці ўскраіне гораду. А ў майстэрні вырашаў, што атрымаецца з этуду — графічны ліст або жывапіснае палатно», — гаворыцца ў допісе мастакоўскай суполкі.

Уладзімер Сытчанка аздабляў як дзіцячыя кніжкі, так і творы беларускіх клясыкаў, сярод якіх Васіль Быкаў, Анатоль Вярцінскі ды іншыя аўтары. У ягоным афармленьні выйшла амаль паўтысячы рознажанравых выданьняў.

Ягоныя працы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, фондах Беларускага саюзу мастакоў і прыватных калекцыях.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG