«Усё, што адбываецца ў Беларусі апошні год, ня мае ніякай лёгікі з гледжаньня права. Наступіў прававы дэфолт. Усіх, хто цяпер абараняе палітычных зьняволеных, улада разглядае як злачынцаў. Адвакатаў перасьледуюць і пазбаўляюць ліцэнзій. Грамадзянскія ініцыятывы і арганізацыі масава ліквідуюць.
Праваабаронцы самі маюць патрэбу ў абароне, а многія ўжо знаходзяцца ў турмах. Але людзі не здаюцца і працягваюць дапамагаць тым, хто трапіў у бяду. Мужна і добрасумленна выконваюць сваю працу нават у такіх умовах.
Шмат каму давялося пакінуць краіну і працаваць з-за мяжы. Ніхто не зьбіраецца прымаць такі стан рэчаў за норму. Усе чакаюць, калі закон ізноў атрымае права на існаваньне», — гаворыцца ў анатацыі фільма.