9 лістапада міністар энэргетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч і міністар энэргетыкі Расеі Мікалай Шульгінаў сустрэліся ў Маскве і падпісалі пратакол аб унясеньні зьменаў у пагадненьне паміж урадамі дзьвюх краін аб парадку фармаваньня цэнаў (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусі і яго транспартаваньні.
Пратакол вызначае парадак фармаваньня цэнаў пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь у 2022 годзе. У Міністэрстве энэргетыкі пацьвердзілі, што цана газу для Беларусі ў 2022 годзе захаваецца на ўзроўні бягучага году — $128,5 за 1 тысячу кубамэтраў.
«Канкрэтны ўзровень цаны на газ будзе зафіксаваны ў сумесным дакумэнце з ПАТ „Газпром“, зыходзячы з умоў 2021 году», — адзначаецца ў паведамленьні.