Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь найбліжэйшымі днямі маюць паставіць 2,6 мільёна кітайскіх вакцын ад COVID-19


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусь даставяць новую партыю кітайскай вакцыны ад каранавіруса.

Аб гэтым тэлеканалу СТВ расказаў камандзір 50-й зьмешанай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі Андрэй Лук’яновіч, паведамляе Zerkalo.

Па словах Андрэй Лукʼяновіча, Менск плянуе адправіць у Кітай авіярэйс 9 лістапада. Як чакаецца, Беларусь атрымае 2,6 мільёна доз вакцын і 1 мільён шпрыцаў.

Раней 5 верасьня ў Беларусь з Пэкіна даставілі 1,5 млн доз вакцыны Sinopharm супраць COVID-19.

Раней паведамлялася аб перамовах з Кітаем аб закупцы буйной партыі вакцыны ад каранавірусу. Пасол Беларусі ў Кітаі Юрый Сянько таксама паведамляў, што было прынята рашэньне па вытворчасьці вакцыны сумесна з Кітаем на тэрыторыі Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG