Працоўная сустрэча Аляксандра і Віктара Лукашэнкаў прайшла 8 чэрвеня. Акрамя спартовай тэматыкі, гаварылі яны і аб праектах у іншых сфэрах, якія Віктар Лукашэнка курыраваў да адстаўкі з пасады памочніка прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы і абраньня кіраўніком НАК.
Па словах Лукашэнкі-старэйшага, якія прыводзіць ягоная прэс-служба, усе пытаньні «павінны заставацца на кантролі да самага завяршэньня».
Спэцпадразьдзяленьні — гэта групы «Алмаз», «Альфа», АСАМ (Асобная служба актыўных мерапрыемстваў), ГРУ Генштабу.
1 сакавіка Аляксандар Лукашэнка прысвоіў сыну Віктару Лукашэнку генэральскае званьне. Пры гэтым звольніў яго з пасады свайго памочніка па нацыянальнай бясьпецы.
Вызваліць старэйшага сына Віктара з пасады памочніка па нацыянальнай бясьпецы Аляксандар Лукашэнка паабяцаў на алімпійскім сходзе 26 лютага. Адпаведны ўказ быў падпісаны ў той жа дзень, паведамляе БелТА.
Віктар Лукашэнка стаў наступнікам Аляксандра Лукашэнкі на пасадзе кіраўніка Нацыянальнага алімпійскага камітэту, аднак Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) заявіў, што не прызнае Віктара легітымным прэзыдэнтам НАК Беларусі.
Беларускія спартоўцы заваявалі толькі 98 алімпійскіх ліцэнзій да Гульняў у Токіё — меней, чым на папярэднія Алімпіяды. Акрамя таго, у краіне працягваецца ўціск спартоўцаў паводле грамадзянскай пазыцыі. Раней шэраг атлетаў падпісалі ліст з патрабаваньнем адыходу Аляксандра Лукашэнкі ад кіраваньня дзяржавай і за новыя выбары. Большасьць гэтых спартоўцаў зазналі ціск — кагосьці выключылі з нацыянальнай каманды, кагосьці пазбавілі стыпэндыі, кагосьці адлічылі са спартовага клюбу.